Перайсці да зместу

Агароднікі (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Агароднікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 244 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225212
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208863011
Агароднікі на карце Беларусі ±
Агароднікі (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Агароднікі (Бярозаўскі раён)
Агароднікі (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Агароднікі (Бярозаўскі раён)

Агаро́днікі[1] (трансліт.: Aharodniki, руск.: Огородники) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сакалоўскага сельсавета. Размешчана за 13 км ад Бярозы, 19 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Паводле перапісу 1897 годзе дзейнічалі царкоўна-прыходская школа і кузня. Сяляне ўваходзілі ў Сакалоўскае сельскае таварыства.

З 1905 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. З 1915 года акупіравана нямецкімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. На 1924 годзе ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 86 будынкаў. У 1920-я гг. былі створаны ячэйка КПЗБ, камсамольская арганізацыя, гурток Беларускай сялянска-работніцкай грамады. 17 верасня 1939 года была створана баявая група вяскоўцаў, якая раззбройвала паліцэйскіх і асаднікаў.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Сакалоўскім сельсавеце Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Партызанскі атрад Ю. А. Бярэнчыка ў кастрычніка 1942 года разграміў у вёсцы апорны пункт праціўніка. У гонар партызанскага атрада, які пазней увайшоў у склад партызанскай брыгады імя Свярдлова, на будынку школы устаноўлена мемарыяльная дошка. За гады вайны загінулі 23 жыхары, не вярнуліся з фронту 25 воінаў-землякоў.

У 1950 годзе створаны калгас «33-я гадавіна Кастрычніка», першым старшынёй клгаса стаў С. А. Труцько (1896—1966), мясцовы ўраджэнец, які ў 1920-я гг. кіраўнік ячэйкі КПЗБ, у яго гонар названа вуліца ў в. Сакалова. У далейшым калгас быў узбуйнены, вёска стала яго цэнтр, сядзібай.

У 1967 годзе на ўшанаванне памяці 91 земляка, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены абеліск.

У 1970 годзе дзейнічала сярэдняя школа.

Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да яе ў паўночнай частцы прымыкае яшчэ адна вуліца, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой далучаюцца некалькі ўчасткаў забудовы, злучаных завулкамі і аўтадарогай.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гаро́днікі